У нашым дзіцячым садзе прайшоў тэматычны тыдзень беларускага слова «Парасон». На працягу тыдня выхавальнікі дашкольнай адукацыі арганізавалі для дзяцей розных узроставых груп цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы, накіраваныя на пашырэнне слоўнікавага запасу, развіццё беларускага маўлення, творчых здольнасцей і цікавасці да роднай мовы.

У сярэдняй групе № 7 дзеці разглядалі парасон, знаёміліся з яго прызначэннем, вучыліся правільна вымаўляць новае слова і выкарыстоўваць яго ў маўленні. Выхаванцы з задавальненнем удзельнічалі ў рухомай гульні «Сонейка і дожджык», а падчас малявання на тэму «Прыгожы парасон» праявілі сваю фантазію і творчыя здольнасці.

У старшых групах тыдзень быў насычаны разнастайнымі моўнымі і творчымі заданнямі. Дзеці слухалі вершы, адгадвалі загадкі, знаёміліся з казкай-апавяданнем «Прыгоды сіняга парасона». Падчас гутаркі «Якія бываюць парасоны?» выхаванцы вучыліся апісваць парасоны, параўноўваць іх па колеры, форме і памеры. Цікава прайшлі моўная гульня «Парасон — гэта…» і заданне «Закончы фразу». А свае творчыя ўражанні дзеці перадалі ў малюнках «Каляровыя парасоны».

У першай малодшай групе № 3 самыя маленькія выхаванцы таксама далучыліся да тэматычнага тыдня. Падчас малявання гуашшу на тэму «Парасончыкі пад дожджыкам» малыя знаёміліся з беларускім словам «парасон» і з захапленнем стваралі свае яркія малюнкі.

Не застаўся па-за ўвагай тэматычны тыдзень і на занятках гуртка «Чароўная нітачка», дзе таксама было праведзена занятак на тэму «Парасон».
Тыдзень беларускага слова «Парасон» стаў для выхаванцаў цудоўнай магчымасцю папоўніць слоўнікавы запас, развіць маўленчыя і творчыя здольнасці. Праз гульню, мастацкае слова і творчасць дзеці яшчэ раз пераканаліся, што вывучаць беларускую мову — цікава і захапляльна!
23.10.2026


