У нашай дашкольнай установе прайшла восеньская забава для дзяцей "Восеньскі Кірмаш".
Канцэпцыя свята накіравана на далучэнне дзяцей да культурных каштоўнасцяў сваёй краіны, выхаванню патрыятычных адносін да Радзімы.
Свята вытрымана ў беларускім стылі, што стварала асаблівую святочную атмасферу. Меладычныя беларускія песні і запальныя танцы нікога не пакінулі абыякавымі.