У нашай дашкольнай установе прайшоў тэматычны тыдзень беларускага слова «Радзіма». На працягу тыдня выхаванцы знаёміліся з родным краем, яго гісторыяй, культурай і традыцыямі, вучыліся любіць і шанаваць сваю Радзіму.
У сярэдняй групе № 7 прайшоў занятак «Мая Радзіма — Беларусь». Дзеці разглядалі фотаздымкі «Мой горад», «Мая сям'я», слухалі вершы, гулялі ў рухомую гульню «Дом і прырода» і дыдактычную гульню «Апранаем ляльку». Пры актыўным удзеле бацькоў былі створаны тэматычныя альбомы «Мой горад», «Мая вуліца», «Мая сям'я».

Выхаванцы старшай групы № 8 знаёміліся са славутасцямі гарадоў Рэспублікі Беларусь. Падчас творчай дзейнасці дзеці малявалі васількі — прыгожыя сінія кветкі, якія з'яўляюцца адным з сімвалаў беларускай прыроды. Выхаванцы аб'яднання па інтарэсах з захапленнем вывучалі побыт, звычаі і традыцыі беларускага народа. На музычных занятках дзеці спявалі песні на беларускай мове, знаёміліся з народнай творчасцю і з задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні.

У старшай групе № 6 дзеці чыталі легенды, паданні, вершы і апавяданні пра родны край, завучвалі верш А. Русак «Мой край», удзельнічалі ў моўнай гульні «Мая краіна…». Падчас гутаркі «Знаёмства з рамёствамі Беларусі» выхаванцы даведаліся пра народныя промыслы, а на экскурсіі ў беларускую хатку пазнаёміліся з побытам нашых продкаў. З задавальненнем гулялі ў народныя гульні «Лянок» і «Гарлачык», ляпілі беларускі посуд і малявалі сцяг нашай краіны.


Тыдзень слова «Радзіма» дапамог выхаванцам пашырыць веды пра родную Беларусь, узбагаціць слоўнікавы запас і выхаваць пачуццё любові і павагі да роднай зямлі, яе культуры і традыцый. Бо любоў да Радзімы пачынаецца з малога — з сям'і, роднага дома, сваёй вуліцы і горада.


