У нашай дашкольнай установе прайшоў тэматычны тыдзень, прысвечаны беларускаму слову «цацка». Яго галоўнай мэтай было ўзбагачэнне слоўнікавага запасу выхаванцаў, развіццё цікавасці да беларускай мовы, народнай творчасці і культуры праз розныя віды дзіцячай дзейнасці.

У старэйшых групах № 6 і № 8 дзеці знаёміліся з беларускімі народнымі песенькамі, пацешкамі і казкамі, чыталі твор В. Хомчанкі «Білеты ў цырк», удзельнічалі ў драматызацыях. Асаблівую цікавасць выклікалі дыдактычныя і слоўнікавыя гульні «Магазін цацак», «Беларускія цацкі», «З чаго зроблена цацка?». Выхаванцы вучыліся называць цацкі на роднай мове, апісваць іх і вызначаць матэрыял, з якога яны зроблены. Свае творчыя здольнасці дзеці праявілі ў лепцы «Конік — беларуская гліняная цацка» і маляванні «Любімая цацка».

У сярэдняй групе № 7 былі арганізаваны гульні «Раскладзі цацку», «З якой цацкай нельга гуляць?», «Раскажы пра сваю цацку», а таксама сюжэтна-ролевая гульня «Магазін цацак». Дзеці развучвалі верш «Паўцякалі цацкі», драматызавалі беларускія пацешкі і прымалі ўдзел у працоўнай дзейнасці — мылі цацкі, вучыліся клапаціцца пра іх.

Выхаванцы малодшых груп таксама далучыліся да тэматычнага тыдня. У першай малодшай групе дзеці знаёміліся са словам «цацкі», расказвалі пра свае любімыя цацкі і паказвалі, як з імі гуляюць. У другой малодшай групе № 5 на занятках па адукацыйнай галіне «Выяўленчае мастацтва» дзеці малявалі воскавымі крэйдамі «Ёлачныя цацкі», замацоўвалі ўменне адлюстроўваць круглыя прадметы, выкарыстоўваць розныя колеры і перадаваць свае ўражанні праз малюнак.
Цікавыя заняткі на тэму «Цацкі» правёў і настаўнік-дэфектолаг. У гульнявой форме дзеці пашыралі слоўнікавы запас, замацоўвалі граматычныя навыкі і развівалі звязнае маўленне.

Асаблівую ўвагу ва ўсіх групах займалі беларускія пальчыкавыя гульні «Цацкі» і «Паўцякалі цацкі», якія спрыялі развіццю дробнай маторыкі рук і замацаванню назваў цацак на беларускай мове.
Такім чынам, тэматычны тыдзень стаў цікавай і пазнавальнай падарожжай у свет беларускіх слоў, гульняў і народнай творчасці. Праз гульню, чытанне, творчасць і зносіны дзеці не толькі пазнаёміліся з новым словам, але і зрабілі яшчэ адзін крок да авалодання роднай беларускай мовай.


